Гарачая лінія Міністэрства гандлю па пытаннях дэнамінацыі будзе працаваць 1—3 ліпеня з 9.00 да 18.00. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ведамства.

Па пытаннях арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва (афармленне цэннікаў, работа касавага і вагавога абсталявання, плацежных тэрміналаў, разлікі з пакупнікамі) можна будзе званіць па наступных тэлефонах: 8-029-580-44-75, 8-017-327-63-45, 8-017-327-12-26.

Акрамя таго, у Мінгандаль можна будзе звяртацца па пытаннях цэнаўтварэння, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, выканання заканадаўства ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва. Графік работы гарачай лініі размешчаны на сайце ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0