Беларускі Чырвоны Крыж абвясціў аперацыю «Спёка», паведаміла галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю і СМІ Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Анастасія Пісчанкава.

Мэта аперацыі «Спёка» — дапамагчы людзям, якія пакутуюць ад высокіх тэмператур і па розных прычынах не могуць атрымаць доступ да пітной вады. Ужо назапашана 10,5 т вады для бясплатнай раздачы тым, хто пакутуе ад спёкі.

«Калі тэмпература паветра дасягае плюс 30 градусаў, ва ўсіх абласцях рэспублікі разгортваюцца мабільныя пункты БТЧК. У іх раздаюць ваду і аказваюць першую дапамогу, — праінфармавала Анастасія Писченкова. — Валанцёры разгортваюць палаткі ў гарадскіх парках, зонах адпачынку, на прыпынках гарадскога транспарту, рынках, вакзалах і іншых месцах масавага знаходжання людзей». Разам з вадой яны раздаюць памяткі аб правілах бяспекі ва ўмовах экстрэмальна высокіх тэмператур.

Начальнік аддзела па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі і вышуку БТЧК Дзмітрый Русакоў растлумачыў, што калі чалавеку стала нядобра праз спякоту, то ў першую чаргу яго трэба адвесці ў цень, напаіць чыстай вадой і намачыць галаву. Ён рэкамендуе быць больш уважлівым да навакольных людзей, да іх самаадчування. Калі патрэбная дапамога, трэба тэлефанаваць па нумарах 103 або 112.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?