Форвард зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч абвясціў пра свой пераход у «Манчэстэр Юнайтэд».
«Надышоў час, каб свет даведаўся. Мой наступны пункт прызначэння — @ManUtd», — напісаў ён у твітары.
Пра тое, што Ібрагімавіч можа сысці ў «Манчэстэр Юнайтэд», кажуць даўно. Летам скончыўся кантракт футбаліста з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен».
Нядаўна Ібрагімавіч заявіў, што сыходзіць з міжнароднага футбола.
«Апошняя гульня [на Еўра-2016] будзе маёй апошняй гульнёй за Швецыю, таму я спадзяюся, што яна адбудзецца не заўтра», — заявіў ён 21 чэрвеня. На наступны дзень адбыўся матч Швецыі з Бельгіяй, у якім каманда Ібрагімавіча прайграла з лікам 1:0 і вылецела з чэмпіянату.