Міжнародная тэнісная федэрацыя апублікавала спісы ўдзельнікаў адзіночнага і парнага разрадаў на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра. За Беларусь выступяць Вікторыя Азаранка (адзіночны разрад), Максім Мірны і Аляксандр Буры (абодва — у парным разрадзе).

Як адзначае афіцыйны сайт БТФ, Максім Мірны і Аляксандр Буры трапілі на алімпійскі тэнісны турнір у парным разрадзе, згодна з патрабаваннямі да размеркавання фінальных кваліфікацыйных месцаў Міжнароднай тэніснай федэрацыі.

Алімпійскі тэнісны турнір пройдзе з 6 па 14 жніўня. У турніры возьмуць удзел тэнісісты з 51 краіны.

На Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 2012 г. Мірны ў пары з Вікторыяй Азаранка ў міксце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?