Банкаматы і карткі ўжо аднавілі сваю працу пасля дэнамінацыі. У кожным трэцім банкамаце можна зняць новыя грошы. Як правіла, гэта купюры ў 5, 10 і 20 рублёў. Але ёсць і выключэнні.

Банкамат БСБ-Банка, які размешчаны на вуліцы Заслаўская, 10, побач з галоўным офісам банка, толькі што зарадзілі новенькімі 100-рублёўкамі. Уявіце сабе, мільён - адной паперкай!

Пакуль што гэта адзіны банкамат у горадзе, дзе можна зняць такі буйны намінал.

Нагадаем, банкноты ў 200 і 500 рублёў банкаматы пакуль выдаваць не будуць. Гэтыя купюры банкі будуць заказваць у Нацбанку па запытах кліентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?