Пад Брэстам забілі сям'ю пенсіянераў. Здарэнне адбылося ў вёсцы Шэбрын.
Беспрацоўны 54-гадовы мясцовы жыхар сякерай забіў 86-гадовага мужчыну. Пасля ён збіў яго 80-гадовую жонку. Ад атрыманых траўмаў яна памерла ў бальніцы.
Падазраванага затрымалі. Вядома, што падчас здзяйснення злачынства ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа. Артыкулы — «замах на забойства» (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 КК) і «забойства» (ч. 2 арт. 139 КК).
Падазраванаму пагражае пакаранне аж да растрэлу.