Чакаецца, што перавыбары адбудуцца ў верасні або кастрычніку гэтага года. У суд звярнулася правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС), чый кандыдат прайграў у другім туры выбараў 22 мая з адставаннем каля 1%.

«Гэта рашэнне не робіць нікога ні пераможцам, ні прайграўшым», — заявіў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Герхарт Хольцынгер на абвяшчэнні прысуду. Ён падкрэсліў, што такое рашэнне было прынята дзеля ўмацавання даверу да дэмакратычных працэдур і інстытутаў прававой дзяржавы.

Перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў 22 мая атрымаў экс-лідар партыі «зялёных» Аляксандр Ван дэр Бэлен, набраўшы 50,35 працэнта галасоў. Яго супернік ад АПС Норберт Хофер атрымаў 49,64 адсотка. Такім чынам, перавага на карысць Ван дэр Бэлена склала крыху больш за 31 тысячу галасоў. Яўка ў другім туры склала 72,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?