У Пружанскім раёне выдра справакавала ДТЗ, у якім цяжка траўмаваны кіроўца аўтамабіля, а яго жонка загінула.

Аварыя адбылася 30 чэрвеня прыблізна ў 22.20 на 3-м км аўтадарогі Р-101 Пружаны — Бяроза. Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 39-гадовы жыхар Пружанаў на аўтамабілі «Фольксваген-Шаран» перад закругленнем дарогі налева ўчыніў наезд на выдру, з'ехаў у правы кювет і стукнуўся ў прыдарожнае дрэва.

Работнікі МНС дэблакавалі з аўтамабіля кіроўцу і яго жонку. 37-гадовая жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы ДТЗ. Яе муж шпіталізаваны ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам асновы чэрапа.

Выдра загінула.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?