Ліпень у 2016 годзе чакаецца асабліва гарачым, паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

«Ліпень чакаецца больш гарачым і сухім, чым павінен быць. Тэмпература паветра на 1-2 градусы будзе вышэйшая за кліматычную норму (норма плюс 17-19 градусаў). Акрамя таго, ападкаў чакаецца менш, чым звычайна. Пераважна будзе гарачае і сухое надвор'е, якое акажа істотны ўплыў на рост узроўняў пажаранебяспекі і на змяншэнне ўзроўняў вады ў вадаёмах», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

Тэмпература вады ў рэках цяпер складае плюс 19-26 градусаў, у вадаёмах — 21-23 градусы вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?