Дысцыплінарны камітэт АБФФ дыскваліфікаваў ключавога гульца мінскіх «Крумкачоў» Філіпа Іванова на сем матчаў. Да яго было ужыты артыкул 69.4 Дысцыплінарнага кодэкса — «За наўмыснае нанясенне траўмы саперніку».

twitter.com/NatatnikOrg

Гаворка ідзе пра эпізод, які здарыўся ў матчы 14-га тура «Дынама» (Брэст) — «Крумкачы».

У разгар першай паловы сустрэчы пры ліку 2:0 на карысць мінчукоў Іваноў у верхавой барацьбе разбіў нос абаронцу берасцейцаў Аляксандру Новіку, атрымаўшы чырвоную картку. Футбаліста брэсцкага «Дынама» павезлі на хуткай у бальніцу. Там у яго быў дыягнаставаны адкрыты пералом носа.

«Крумкачы» маюць права на апеляцыю ў 10-дзённы тэрмін.

«Крумкачы» таксама хадайнічалі аб асабістай прысутнасці футбаліста і прадстаўніка клуба на пасяджэнні, аднак просьба задаволеная не была.

Адразу пасля заканчэння сустрэчы Іваноў прынёс прабачэнні саперніку: «Хачу папрасіць прабачэння у Сані Новіка. Быў гульнявы момант, ніякага злога намеру. Такія сутыкі бываюць, гэта футбол. Сумна, што так адбылося. Яшчэ раз выбачаюся перад Сашам і зычу яму хутчэйшага выздараўлення».

Пацярпелы, у сваю чаргу, паведаміў, што зла на крыўдзіцеля не трымае, бо быў «просты гульнявы момант».

Сёння «Крумкачы» у матчы 15-га тура згуляюць з «Менскам». Пачатак паядынку, які пройдзе на стадыёне ФК «Мінск» — у 18.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?