Індыя прэзентавала першы ваенны самалёт, цалкам сканструяваны і пабудаваны ў краіне. Лёгкі шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення Tejas у аўторак прынялі на ўзбраенне індыйскія ВПС.

ЕРА

Прэм'ер-міністр краіны Нарэдра Модзі заявіў, што гэтая падзея напоўніла сэрца жыхароў Індыі «ні з чым не параўнальным гонарам і шчасцем».

«Tejas падыме нашу авіяцыю на новыя вышыні», — сказаў міністр абароны краіны Манахар Парыкар.

Праграма па стварэнні шматфункцыянальнага індыйскага знішчальніка была пачатая 33 гады таму — у 1983 годзе, аднак працэс распрацоўкі і стварэння знішчальніка прыпыняўся на розных этапах, у тым ліку з-за шматлікіх тэхнічных праблем.

Ваенна-паветраны флот Індыі складаецца ў асноўным з расійскіх, брытанскіх і французскіх самалётаў. Колькасць авіяцыйных эскадрылляў ВПС Індыі скарацілася ў апошнія гады да 33, тады як для эфектыўнага супрацьстаяння сілам Пакістана і Кітая, па разліках уладаў, краіне неабходна мець 45 эскадрылляў.

Для ВПС Індыі плануецца пабудаваць каля 200 знішчальнікаў Tejas. У 2012 годзе быў падпісаны кантракт на пастаўку ВПС Індыі першых 40 самалётаў такога тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?