Сярод нападнікаў, якія ўчынілі тэракт у стамбульскім аэрапорце Атацюрк, было двое грамадзян Расіі, а не адзін, як паведамлялася раней. Паведамленні турэцкіх СМІ пра гэта пацвердзілі ўлады Кыргызстана.

Як паведамілі агенцтву Рэйтэр ў міністэрстве замежных спраў Кыргызстана, расійскія пашпарты былі знойдзеныя на целах дваіх удзельнікаў нападу на стамбульскі аэрапорт. Пашпарты належалі людзям па імені Ракім Булгараў і Вадзім Асманаў, заявілі ў МЗС са спасылкай на консульства краіны ў Стамбуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0