Амерыканскі рэпер Канье Уэст выпусціў новы кліп «Famous», у якім спявак выкарыстаў вобразы знакамітых людзей. У кліпе «Famous» з'явіліся людзі, з кім Канье або яго жонка Кім Кардаш'ян мелі канфлікт.

На фота злева направа: экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы, рэдактар амерыканскага Vogue Ханна Вінтур, кандыдат ў прэзідэнты ЗША Дональд Трамп, музыка Рыяна, Крыса Браўн і Тэйлар Свіфт, рэпер Рэй Джэй, былая дзяўчына Уэста Эмбер Роўз, акцёр Біл Косбі, а таксама Кейтлін Джэннер (айчым Кім Кардаш'ян).

На фота злева направа: экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы, рэдактар амерыканскага Vogue Ханна Вінтур, кандыдат ў прэзідэнты ЗША Дональд Трамп, музыка Рыяна, Крыса Браўн і Тэйлар Свіфт, рэпер Рэй Джэй, былая дзяўчына Уэста Эмбер Роўз, акцёр Біл Косбі, а таксама Кейтлін Джэннер (айчым Кім Кардаш'ян).

Відэа 16+:

Прыхільнікі Канье адшукалі прычыны, па якіх спявак выкарыстаў іх целы ў сваім кліпе:

Джордж Буш-малодшы — Канье Уэст пасля ўрагану 2005 года ў Новым Арлеане пачаў заяўляць у прэсе, што СМІ паказваюць афраамерыканцаў ў негатыўным святле, а прэзідэнт Буш іх і зусім не любіць. Справа ў тым, што многія пацярпелыя ад урагану — афраамерыканцы, якім давялося доўгі час чакаць дапамогі ад уладаў.

Ханна Вінтур — у 2013 годзе яна публічна заявіла, што горш за Кім Кардаш'ян могуць быць толькі шкарпэткі з сандалямі.

Дональд Трамп — у інтэрнэце кандыдата ў прэзідэнты часта абвінавачвалі ў расізме. Канье сваім кліпам можа сапсаваць імідж Трампа напярэдадні выбараў.

Рыяна і Крыс Браўн — скандальная пара, якая магла не даваць спакою спеваку. У 2009 годзе Крыс збіў Рыяну проста перад цырымоніяй уручэння «Грэмі», што стала прычынай іх расстання. У кліпе Рыяна падпявае Канье ў некаторых момантах. Пры гэтым Крыс Браўн абверг свой удзел у кліпе. 

Тэйлар Свіфт — у 2009 годзе на прэміі MTV Канье ледзь не выхапіў узнагароду спявачкі, сказаўшы, што перамогі вартая Беёнсэ. Канфлікт цягнуўся вельмі доўга і завяршыўся прымірэннем, але, відаць, застаўся асадак.

Кім Кардаш'ян — скандальная жонка Канье. Яна не магла там не быць.

Рэй Джэй — былы каханы Кім Кардаш'ян, таму ў кліпе ён і ляжыць каля яе. Іх адносіны скончыліся вялікім скандалам. А ўсё таму, што ў 2007 годзе з'явілася «хатняе відэа». Кім лічыць, што апублікаваў гэта відэа менавіта Рэй.

Эмбер Роўз — былая дзяўчына Канье Уэста. Уэст часта адзначаў у прэсе, што яго раман з Роўз і зрабіў яе папулярнай.

Кейтлін Джэнер — была вядомая як спартсмен Брус Джэнер. Разам з маці Кім Кардаш'ян яны палівалі яе брудам.

Біл Косбі — у свой час акцёра абвінавачвалі ў шматлікіх згвалтаваннях. Канье ў сваім твітары напісаў, што лічыць Косбі невінаватым. За гэты пост на Уэста абрынулася крытыка, але ў 2015 годзе Біла адпусцілі пад заклад.

Абагульняючы ўсіх тых, каго спявак выкарыстаў у кліпе, можна прыкмеціць, што менавіта скандальнасць стала прычынай, каб Канье Уэст паказаў тую ці іншую асобу ў сваім кліпе аголенай. Спявак заявіў, што чакае судовых пазоваў ад тых, хто трапіў у кадр у яго новым кліпе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?