Адзін з самых шанаваных сучасных паэтаў і празаікаў Францыі Іў Банфуа памёр ва ўзросце 93 гадоў.

stihi.ru

Напісаныя ім больш за сто кніг перакладзеныя на 30 моў.

Банфуа і сам быў вядомы як выдатны перакладчык — ён пераклаў на французскую мову некалькі п'ес Уільяма Шэкспіра, вершы Уільяма Ейтса, Джона Дона, Петраркі.

Ён таксама пераклаў на французскую творы свайго сябра, грэчаскага паэта Ёргаса Сеферыса.

Свой першы паэтычны зборнік Банфуа апублікаваў у 1946 годзе, але шырокую вядомасць ён здабыў толькі праз сем гадоў, калі выйшла яго трэцяя кніга.

Разам з літаратурным талентам у Банфуа быў і мастацкі — некалькі яго кніг прысвечаныя гісторыі мастацтва, ён пісаў водгукі на працы такіх вядомых майстроў пэндзля, як Пабла Пікаса, Альберта Джакамеці і Піт Мандрыян.

Іў Банфуа узначальваў кафедру параўнальнай паэтыкі ў прэстыжным Калеж дэ Франс у Парыжы, а таксама выкладаў у некалькіх амерыканскіх універсітэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?