У цэнтры Лондана ў суботу праходзіць вялікі марш пратэсту супраць выхаду Брытаніі з Еўрасаюза. Удзельнікі маршу спадзяюцца паўплываць на парламент, каб ён як-небудзь прадухіліў выхад з ЕС, за які большасць выказалася на рэферэндуме 23 чэрвеня.

Удзельнікі «Маршу за Еўропу» сабраліся на мяжы Гайд-парку і ідуць па трохкіламетровым маршруце міма будынкаў урада да парламента. Ля парламента запланаваны мітынг-канцэрт.

«Мы можам прадухіліць «брэксіт» /…/ Мы можам узброіць парламент усім, што яму трэба, каб прыняць разумныя рашэнні і перагледзець «брэксіт». Улада ўсё-ткі належыць народу, і мы можам змяніць становішча спраў, калі будзем неабыякавыя і арганізаваны», — гаворыцца на адной з дзвюх старонак маршу ў фэйсбуку.

Спачатку, адразу пасля рэферэндуму 23 чэрвеня, дзве ініцыятыўныя групы — звычайныя грамадзяне, не вядомыя шырокай публіцы — заклікалі людзей на два маршы пратэсту па адным і тым жа маршруце ў адзін і той жа час. За два дні да маршу яны скаардынаваліся і назвалі абедзве старонкі аднолькава: «March For Europe» (Марш за Еўропу).

На другой старонцы паведамляецца, што ў канчатковым пункце маршу, ля парламента, пройдзе мітынг-канцэрт, на якім выступяць не толькі палітыкі і неабыякавыя грамадзяне, але і музыкі і паэты.

Пра свой удзел у запланаваным мерапрыемстве заявілі 34 тысячы карыстальнікаў сацсетак.

Фота Reuters

Фота Reuters

У аўторак у цэнтры Лондана прайшоў першы напаўстыхійны мітынг пратэсту супраць выхаду з ЕС. Удзельнікі мітынгу сабраліся на Трафальгарскай плошчы, а затым перамясціліся да парламента.

Большасць жыхароў Лондана галасавалі супраць выхаду Брытаніі з ЕС.

Ужо на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму петыцыю з патрабаваннем правядзення паўторнага галасавання падпісалі больш за 2 млн чалавек, на сённяшні дзень — ужо каля 4 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?