Падчас апэрацыі «Вясна» ў 1948 годзе Саветы вывезьлі з краіны амаль 40 тысяч чалавек. Гэта была найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы.
Прэзыдэнты Польшчы й Летувы — Лех Качыньскі ды Валдас Адамкус разам удзельнічалі ва ўшанаваньні памяці ахвяраў дэпартацыі. Прэзыдэнты перад выездам на спатканьне прэзыдэнтаў краінаў Прыбалтыкі ды Польшчы ў Рызе, паклалі кветкі перад помнікам ахвярам савецкай акупацыі ў Вільні.
Ахвярамі дэпартацыі часьцей за ўсё станавіліся заможныя гаспадары, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Сярод іх было шмат палякаў. Дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў злачынстваў і супраціўленьня Арвідас Алішаўскас кажа, што дакладная лічба дэпартаваных паводле іх нацыянальнасьці ня ўстаноўленая да гэтае пары.
Масавыя вывазы выклікалі ў грамдзтве пачуцьцё страху перад савецкаю ўладаю. «Саветы даказалі, што могуць зрабіць з чалавекам усё — адабраць дом, зямлю, вывезьці ці забіць», ‑‑ кажа сп. Алішаўскас.