Фото Sky News.

Фото Sky News.

У цэнтры Багдада прагрымелі выбухі, загінулі як мінімум 82 чалавекі. Яшчэ каля 100 чалавек атрымалі раненні. Ці былі сярод загінулых грамадзяне іншых краін, пакуль невядома.

Першы выбух адбыўся ў цэнтральнай частцы сталіцы Ірака. Аўтамабіль, начынены выбухоўкай, узляцеў у паветра ля рэстарана.

Праз некаторы час выбух адбыўся каля аднаго з рынкаў у паўночнай частцы горада. Мяркуецца, што там спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0