Фота Sky News.
У выніку выбухаў у Багдадзе, якія адбыліся ў ноч на 3 ліпеня, загінулі па меншай меры 136 чалавек. Пра гэта паведамляе «Аль-Джазіра» са спасылкай на крыніцы ў паліцыі і медыцынскіх службах.
Паводле агенцтва, 131 чалавек загінуў у выніку выбуху ў раёне Карада, дзе ў момант выбуху было людна праз тое, што мясцовыя жыхары выконваюць пост і наведваюць рэстараны толькі пасля заходу.
Пяць чалавек загінулі ў выніку другога выбуху, які адбыўся на рынку ў раёне Аль-Шааб.
Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе арганізацыя «Ісламская дзяржава», якая кантралюе 14% тэрыторыі Ірака.