Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс заваявала 300-ю перамогу ў матчах турніраў «Вялікага шлема», абыграўшы ў трэцім крузе Уімблдона немку Аніку Бек. Уільямс перамагла ў двух сетах з лікам 6:3, 6:0.

Уільямс абыйшла амерыканскую тэнісістку Крыс Эверт, якая выйграла за сваю кар'еру 299 матчаў на турнірах «Вялікага шлема». Рэкорд належыць Марціне Наўрацілавай, якая выйграла 306 матчаў.

Турнірамі «Вялікага шлема» ў тэнісе называюцца Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Адкрыты чэмпіянат Францыі, Адкрыты чэмпіянат ЗША і Уімблдон. Серэна Уільямс за сваю кар'еру выйграла 21 турнір «Вялікага шлема». Больш перамог толькі ў Штэфі Граф, якая атрымала 22 перамогі.

Серэна Уільямс займае першы радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?