У вёсцы Брылі Мядзельскага раёна супрацоўнікі МНС выратавалі кіроўцу трактара, які зваліўся мінулай ноччу ў сянажную яму.

Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам трактара паступіла ў 1.52. Трактар падчас руху з'ехаў у сянажную яму і перакуліўся.

Работнікі МНС дэблакавалі кіроўцу і перадалі яго медыкам. Пацярпелы шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?