Фота: tio.by

Фота: tio.by

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, разам з закрыццём вул. К.Цэткін будзе адкрыты рух па рэканструяваным Дамашэўскім завулку. Аб'езд закрытага ўчастка будзе арганізаваны па маршруце: працяг праспекта Машэрава — завулак Дамашэўскі — вул. К.Лібкнехта — 2-і завулак Розы Люксембург з выездам на праспект Дзяржынскага.

На перыяд закрыцця участкаў вул. К. Цэткін рух транспартных сродкаў з сектара вул. К. Лібкнехта, зав. Паўночнага, вул. Заходняй з выездам на вул. К. Цэткін будзе ажыццяўляцца праз вул. Караля і вул. Дразда. На перыяд закрыцця вуліцы К. Цэткін вуліца Караля на ўчастку ад вул. К. Цэткін да вул. Дразда стане двухбаковай для руху транспарту. На ўсім працягу вул. Караля будуць устаноўлены дарожныя знакі 3.27 «Прыпынак забаронены». Для павелічэння прапускной здольнасці дарогі такія ж знакі размесцяць на вул. Дразда.

Для пераразмеркавання транспартнай нагрузкі будзе забаронены левы паварот з праспекта Незалежнасці на вул. Гарадскі Вал для ўсіх відаў транспартных сродкаў. 

Рух грамадскага транспарту з праспекта Незалежнасці будзе ажыццяўляцца праз вуліцу Валадарскага (з арганізацыяй левага павароту). Рух астатніх транспартных сродкаў з праспекта Незалежнасці ў бок вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская будзе арганізаваны праз перакрыжаванні з вул. Леніна і вул. Я.Купалы.

На вул. Няміга ў раёне скрыжавання з вул. Раманаўскай Слабадой часова забароняць пешаходам перасякаць праезную частку па зебры ад дома № 28 у напрамку вул. Гарадскі Вал. У гэтым месцы будзе ўстаноўленая агароджа. Для павелічэння прапускной здольнасці скрыжавання зялёная стрэлка, якая дазваляе рух направа ў бок пл. Багушэвіча, будзе гарэць даўжэй як звычайна.

Прыпынак грамадскага транспарту «Музычны тэатр», размешчаны на прасп. Дзяржынскага ў напрамку 2-га завулка Р. Люксембург, перанясуць за пл. Багушэвіча, дзе вул. Няміга перасякаецца з вул. К. Лібкнехта і па суседстве размешчаны рэгуляваны пешаходны пераход. Пешаходны пераход на прасп. Дзяржынскага ў раёне прыпынку «Музычны тэатр» будзе забаронены.

Таксама будуць прынятыя іншыя меры, накіраваныя на забеспячэнне прапускной здольнасці прылеглай да месца закрыцця вулічна-дарожнай сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?