Гала-канцэрт грамадска-культурнай акцыі «Беларусь, я люблю цябе!» пачаўся каля стэлы «Мінск — горад-герой».

Выступяць у тым ліку ўдзельнікі «Еўрабачання» розных гадоў: Дзмітрый Калдун, Ivan, гурт «3+2», UZARI, Анастасія Віннікава, Алёна Ланская.

Асобны блок будзе прысвечаны 25-годдзю фестываля «Славянскі базар у Віцебску». Выступяць Пятро Ялфімаў, Макс Лорэнс, Паліна Смолава, прадстаўнік Беларусі ў сёлетнім конкурсе Аляксей Грос.

Кульмінацыяй гала-канцэрта стане акцыя «Праспяваем гімн разам», якая пачнецца ў 22.55.

Пасля неба над абласнымі цэнтрамі ў 23.00 асвяціць святочны салют.

У сталіцы салют будзе дадзены з шасці пазіцый 30 залпамі: каля стэлы «Мінск — горад-герой», у ваенным гарадку ва Уруччы, у раёне вадасховішча Дразды, аэрапорта Мінск-1, на пустцы ў раёне Чыжоўскіх могілак і на пустцы ў раёне Навінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?