Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі на наступным тыдні ў асноўным будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса і атмасферныя франты, якія паступаюць з Заходняй і Паўночна-Заходняй Еўропы. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 5 ліпеня, пераважна па паўночнай палове рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 + 13°С, максімальная днём +18 + 24°С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 + 17°С, максімальная днём +20 + 27°С.

7 ліпеня, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 + 16°С, максімальная днём +17 + 23°С.

У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Па поўначы ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 + 15°С, максімальная днём +19 + 25°С.

У выходныя дажджлівае надвор'е захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?