Улады папярэдне вызначылі два магчымыя сцэнарыі развіцця эканомікі ў 2017 годзе

Паводле інфармацыі БелаПАН, згодна з першым сцэнарыем развіцця эканомікі, параметры росту будуць адпавядаць тэмпам, закладзеным у Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года, і рост ВУП у наступным годзе складзе 1,5%. Гэтага выніку, як лічаць эканамічныя ўлады, можна дамагчыся пры ўмове, калі кошт нафты на сусветным рынку стабілізуецца на ўзроўні 45 долараў за бараль, сярэднегадавы абменны курс складзе 70 расійскіх рублёў за долар, а ВУП Расіі вырасце ў наступным годзе на 1%.

У той жа час іншы сцэнарый прадугледжвае павелічэнне ВУП толькі на 0,2%. Гэты сцэнарый падрыхтаваны з улікам сярэднегадавога кошту нафты ў 2017 годзе на ўзроўні 35 долараў за бараль, сярэднегадавога абменнага курсу 75 расійскіх рублёў за долар і зніжэння ВУП Расіі на 1%.

Варта зазначыць, што місія Міжнароднага валютнага фонду на мінулым тыдні прадставіла прагноз, паводле якога ВУП Беларусі па выніках 2016 года знізіцца на 3%, а ў 2017-м — на 0,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0