Нават у самай нізкааплочванай сфэры — сельскай гаспадарцы — заробак перавысіў 300 даляраў. Рост заробкаў працягваецца ва ўсім рэгіёне. Ва Ўкраіне ў красавіку сярэдні заробак узрос да 368 даляраў.

Сярэдняя налічаная зарплата ў Расеі ў красавіку 2008 году склала 16 253 расейскіх рублёў. За год яна вырасла на 28,1 %. Такія зьвесткі распаўсюдзіў Расстат.

У сакавіку заробак складаў 16 172 тыс. рублёў.

Нават у самай нізкааплочванай сфэры — сельскай гаспадарцы — заробак перавысіў 300 даляраў (7 123 рублёў). За даляр на сёньня даюць 23,6 рубля.

Рост заробкаў працягваецца ва ўсім рэгіёне як у нацыянальнай валюце, так і ў даляравым эквіваленце. У нацыянальнай валюце ён вынікае як з росту эканомікі, так і з росту прадукцыйнасьці працы. У даляравым эквіваленце ж заробкі ўзрастаюць яшчэ і з прычыны падзеньня курсу даляра адносна расейскага рубля, грыўні ды большасьці іншых валютаў Усходняй Эўропы.

Ва Ўкраіне ў красавіку сярэдні заробак узрос да 1750 грыўняў, што роўна 362 далярам. Прычым у Кіеве ён перавысіў 650 даляраў.

Варта адзначыць, што доля заробкаў у агульных даходах насельніцтва тым меншая, чым большая доля прыватнага сэктару ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?