На Смаленскім рынку Віцебска нацбол кінуў у лідэра Руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча яйка.
Палітык Павал Севярынец затрымаў маладзёна.
Студэнт гістарычнага факультэту Віцебскага дзяржаўнага унівэрсытэту Аляксей Мітрафанаў заявіў, што зьдзейсьніў свой учынак сьвядома і што зьяўляецца сябрам Нацыянал‑бальшавісцкай партыі.