21 траўня ў пункце пропуску «Бераставіца» падчас афармленьня легкавога аўтамабіля «Мэрсэдэс», які праходзіў па «зялёным» канале», мытнікамі ў паліўным баку быў выяўлены схаваны ад надгляду тавар.
129 мабільных тэлефонаў і камляктовых да іх на агульную суму каля 40 мільёнаў рублёў грамадзянін Беларусі спрабаваў незаконна ўвезьці ў краіну з Польшчы.
Аўтамабіль і кантрабандны тавар, які ў ім перавозіўся, перададзеныя ў Гарадзенскую мытню.
0
0
0
0
0
0