Футбольны клуб «Манчэстэр Сіці», які выступае ў англійскай прэм'ер-лізе, купіў украінскага футбаліста з расійскага клуба «Уфа». Пра набыццё Аляксандра Зінчанкі «МанСіці» абвясціў у афіцыйным твітары.

twitter.com/ManCity

twitter.com/ManCity

Дэталі здзелкі не раскрываюцца. Па дадзеных сайта «Чэмпіянат.ру», з паўабаронцам падпісалі пяцігадовы кантракт. Як паведамляе Manchester Evening News, за Зінчанку заплацяць не менш за 4,2 мільёна еўра.

«Манчэстэр Сіці» плануе аддаць гульца ў арэнду ў нідэрландскі «ПСВ».

***

19-гадовы Аляксандр Зінчанка выступаў за «Уфу» у 2015-2016 гадах. Ён правёў 31 гульню і забіў два галы. На Еўра-2016 ён удзельнічаў ва ўсіх трох гульнях Украіны.

«Манчэстэр Сіці» наняў для сезона 2016/2017 новага трэнера. Ім стаў Хасэп Гвардыёла, які раней трэніраваў мюнхенскую «Баварыю». Зінчанка стаў чацвёртым гульцом, якога клуб купіў пры Гвардыёле.

«Уфу», у сваю чаргу, 6 чэрвеня 2016 г. узначаліў беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, які перад гэтым трэніраваў у Расіі «Кубань», «Урал», працаваў трэнерам у ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?