Гэтымі днямі ў Мінску пабачыў свет першы пераклад Рыгведы на беларускую мову. Рыгведа – найстаражытнейшы твор індыйскай цывілізацыі, напісаны на ведычным санскрыце не пазней, чым у 1500 да н.э. Пракаветныя гімны багам і цяпер уражваюць чытачоў сваёй паэтычнай дасканаласцю і глыбінёй думкі.

Пераклад ахопівае першую – з дзесяці – частак Рыгведы. У амаль 600-старонкавай кнізе чытач знойдзе не толькі паэтычны пераклад гімнаў, але і мноства пазнаваўчых артыкулаў пра мову і светагляд старажытных арйаў, якія тварылі Рыгведу. Пераклад выкананы маладым беларускім паэтам Ігарам Куліковым беспасярэдне з мовы арыгіналу.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца а 16:00 6 ліпеня ў галерэі «Ракурс» ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстым мерапрыемстве будзе браць удзел пасол Індыі ў Беларусі спадар Панкадж Саксэна, а таксама міністр культуры Беларусі спадар Барыс Святлоў.
Каментары