На прыпынку грамадскага транспарту з боку ГУМа ў Мінску не спыняецца транспарт. Праход па ходніках таксама перакрыты. Дзяжурныя там амапаўцы адпраўляюць людзей у абыход. Віной усяму пакінутыя кімсьці сумка.
Ля ўнівермага дзяжурыць міліцыя, рух па праспекце ня перакрыты, але грамадскі транспарт ідзе без спынення. Ходнікі ад сувенірнай крамы «Кірмаш» да падземнага пераходу, што вядзе да ўніверсама «Цэнтральны», перакрытыя.
«Нічога страшнага не адбылося. Нехта на прыпынку пакінуў сумку. Чакаем прыбыцця спецыялістаў», - паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.
ГУМ працуе, але патрапіць ва ўнівермаг можна толькі праз бакавы ўваход