Усяго патроху77

У Глыбокім прайшло шэсце ў маляванках з сюжэтамі карцін Язэпа Драздовіча ФОТЫ

На свята Дня вызвалення Глыбокага і Беларусі народ выйшаў не толькі ў вышыванках, але і ў сукенках-маляванках з сюжэтамі карцін (маляваных дываноў) Язэпа Драздовіча.

Яшчэ нейкіх гадоў пяць таму масавыя гарадскія мерапрыемствы у Глыбокім засмучалі не толькі аўтара гэтых радкоў і шматлікіх глыбачан, але і гасцей горада. Апошняе часта адлюстроўвалася і ў колішніх гнеўных каментарах на сайце НН. Ну, якая тут Беларусь!? Заштатны расійскі гарадок, дзе толькі адзінкавая беларуская песня прагучыць са сцэны. Нібыта, самі беларусы прыехалі ў госці да ўсходняга «брата».

Усё змянілася ў верасні 2012 года, калі ў горадзе быў праведзены Дзень беларускага пісьменства і друку. Заняты рубеж Глыбокае ўжо не пакідала. Цяпер пераважная большасць гарадскіх мерапрыемстваў, як тое ­– традыцыйны сезонны кірмаш, Масленіца, Вішнёвы фэст – праводзіцца на роднай мове.

Не выключэннем было і свята Дня вызвалення Глыбокага і Беларусі ад нямецкай акупацыі.

Усё афіцыйнае мерапрыемства – ад мітынгу ў скверы Перамогі і ўскладання вянкоў да помніка палеглым савецкім жаўнерам за вызваленне горада, шэсця працоўных калектываў, і святочны канцэрт – цягам чатырох гадзінаў, адбывалася на беларускай мове.

Не хачу сказаць, што на ўрачыстым канцэрце не прагучала ніводнай песні на рускай мове… Прагучалі! Але, які іх быў кантэнт (напаўненне)! «Беларусь моя!», «Я люблю Беларусь!»…

Каб такое адбывалася гадоў дзесяць таму, мо і не з’явілася б тады шмат людзей, якія вельмі актыўна дамагаліся – збіралі подпісы –аб пераводзе ўсіх устаноў адукацыі на рускую мову навучання? І дамагліся…

Трэба адзначыць, што на ўрачыстае шэсце народ выйшаў не толькі ў вышыванках, але і ў сукенках-маляванках з сюжэтамі карцін (маляваных дываноў) Язэпа Драздовіча. Больш таго, ўдзельнікі шэсця неслі і сучасныя дываны-маляванкі. Традыцыі Язэпа Драздовіча і Фёдара Сухавілы – і сёння працягваюцца!

Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я – колішняй Дзісненшчыны (цяперашнія Глыбоцкі, Шаркоўскі і часткова Мёрскі і Докшыцкі раёны) – занесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краіны, які створаны пры фінансавай і кансультатыўнай падтрымцы ЮНЭСКА.

Дарэчы, асобнай калонай на шэсці была калона (чалавек пятнаццаць) роду Сабалеўскіх, якія з’ехаліся сюды не толькі з Беларусі, але таксама і з Расіі.

Трэба сказаць, што Сабалеўскія тут вельмі добра пазначылі «тэрыторыю» – аж тры помнікі (помнік глыбоцкім падпольшчыкам, помнік на Алеі Славы, і помнік Дзеду-глыбачаніну на набярэжнай). Мяркуючы па надпісу на цішотках – «ІІІ Сход роду Сабалеўскіх» – Глыбокае для Сабалеўскіх, сакральнае месца! (На Вішнёвы фэст, які адбудзецца неўзабаве, праўдападобна, падруліць і шляхта, чалавек 12-15 з Корсакаў)!

«Апакаліпсіса», як у Мінску, у Глыбокім не было! Невялікая хмарка, завісла на хвілін 10, асвяжыўшы рэдкімі кроплямі паветра, і сышла.

Самыя пекныя дзяўчаты ў Глыбокім!
Ідуць удзельнікі мастацкай самадзейнасці з Дамоў культуры раёна
Каўбоі з Глыбоцкага мясакамбіната. І два дворнікі ў камплекце – напагатове!
Танцавальная кампазіцыя «Глыбоцкі рушнік». Напрыканцы нумара «Глыбоцкі рушнік» ручной работы быў падараваны кіраўніку раёна Алегу Морхату
Ветэранаў вайны праводзяць на святочны канцэрт
Як цудоўна спявае гэтае дзяўчо беларускую песню! Кранае ледзьве не да слёзаў…
Глыбокае: Я люблю Беларусь!

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць