Яўген Афнагель

Актывіст апазыцыі Яўген Афнагель завочна прысуджаны да сямі сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі 1 траўня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску. Сёньня ён па пошце атрымаў копію пастановы суду Першамайскага раёну.

Нагадаем, аналягічныя завочныя прысуды за ўдзел у афіцыйным Першамаі былі вынесеныя Паўлу Юхневічу, Зьмітру Дашкевічу й Артуру Фінькевічу. Суд, пра які ня ведалі ні актывісты, ні іх адвакаты, адбыўся 15 траўня.

Каля 30 актывістаў былі затрыманыя 1 траўня ў часе мітынгу, арганізаванага Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ля Нацыянальнай бібліятэкі. Падставай для затрыманьня сталася тое, што яны прыйшлі на акцыю зь сьцягамі Эўразьвязу. Затрыманых абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве), склалі пратаколы й адпусьцілі пад абавязальніцтва зьявіцца ў міліцыі па першым патрабаваньні. Аднак ні разу пасьля гэтага іх ніхто не выклікаў ні ў суд, ні ў РАУС.

Раней за гэтую самую акцыю на 10 сутак арышту быў асуджаны лідэр БСДП (НГ) Мікола Статкевіч.

АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0