У сталіцы з 10 ліпеня па 10 верасня будуць працаваць «Школьныя кірмашы», паведамілі «Мінск-Навіны» ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Ажыццяўляць продаж дзіцячага адзення, абутку, школьных прылад у шырокім асартыменце будуць 56 магазінаў горада. Акрамя таго, у 395 арганізацыях гандлю харчовай і нехарчовай сеткі будуць рэалізоўваць асобныя віды канцылярскіх і папяровых тавараў для школьнікаў.
У гэтым годзе на экіпіроўку школьнікаў малодшых класаў бацькам прыйдзецца выкласці ад 170 да 700 рублёў (1,7-7 млн руб. да дэнамінацыі), старшакласнікаў — ад 220 да 840 руб. (2,2-8,4 млн).
У гэтыя сумы ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак (у тым ліку спартыўны), школьныя прылады.
0
0
0
0
0
0