Фота reb.by.

Фота reb.by.

«У гэтым годзе ў сталіцы збудавалі дзве дзіцячыя дашкольныя ўстановы — у Міхалова-2 і Дамброўцы, — паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка 5 ліпеня падчас наведвання Гарадскога клінічнага радзільнага дома № 2. — На падыходзе ўвядзенне ў строй яшчэ двух аб'ектаў дашкольнай адукацыі ў Каменнай Горцы. Мы плануем адкрыць іх да канца гэтага года».

Нагадаем, яслі-сад № 128 «Аксамітны горад» у Міхалова-2 адкрылі 17 чэрвеня. Будынак разлічаны на 230 дзяцей. Такую ж колькасць выхаванцаў можа прыняць дзіцячы сад «Светлячок» у Дамброўцы. Яго адкрылі 20 чэрвеня.

Па дадзеных камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, за апошнія чатыры гады ў Мінску пабудавалі 13 дашкольных устаноў адукацыі агульнай умяшчальнасцю больш за 2300 месцаў. Да 2020 года ў горадзе ўзвядуць яшчэ 27 дзіцячых садкоў у жылых раёнах Каменная Горка, Масюкоўшчына, Лябяжы, Міхалова, Брылевічы, Сухарава, Лошыца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?