Футбаліст «Зеніта» і зборнай Расіі Аляксандр Какорын абвергнуў інфармацыю аб тым, што ён разам з Паўлам Мамаевым выдаткаваў на шампанскае €250 тысяч за адзін вечар. Пра гэта Какорын паведаміў ТАСС.

tass.ru

tass.ru

Раней партал Life.ru распаўсюдзіў інфармацыю, што футбалісты зборнай Расіі Какорын і Мамаеў патрацілі €250 тысяч на шампанскае ў Манака.

«Было б глупствам адмаўляць, што мы прысутнічалі ў дадзенай установе, — сказаў Какорын. — Гэта было 4-5 дзён таму. Усе, хто ведаюць гэта месца, могуць пацвердзіць, што там заўсёды знаходзіцца шмат рускіх наведвальнікаў. Так было і гэтым разам».

«Хтосьці святкаваў дзень нараджэння, а мы проста знаходзіліся там, - працягнуў футбаліст. — Натуральна, усе бачылі гэтыя заказаныя пляшкі, чулі гімн Расіі, але навошта прыпісваць арганізацыю ўсяго гэтага нам? Мы не маем ніякага дачынення ні да рахункаў за гэтую вечарыну, ні да яе антуражу, а на тыя грошы, пра якія ідзе гаворка ў СМІ, можна было б купіць не толькі шампанскае, але і ўсю гэту ўстанову».

Зборная Расіі няўдала выступіла на Еўра-2016, не здолеўшы выйсці з групы. Камандзе згуляла ўнічыю з англічанамі (1:1), саступіла славакам (1:2) і валійцам (0:3). Какорын і Мамаеў ўдзельнічалі ва ўсіх трох сустрэчах.

Што праўда, Какорына і Мамаева перавялі ў дубль «Зеніта» і «Краснадара» адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?