Міхась Андрасюк — адзін з самых вядомых беларусаў Польшчы, пісьменнік, публіцыст, журналіст. 23 траўня ён прывязе гарадзенцам свой фільм «За бочку мёду» і кнігу «Белы конь». Кнігу можна будзе атрымаць з подпісам аўтара. Удзел у імпрэзе возьме бард Віктар Шалкевіч.
Фільм Міхася Андасюка «За бочку мёду» — гэта своеасаблівы трагіфарс. Падзеі адбываюцца пасля Другой сусветнай вайны… Новая польска‑савецкая мяжа прадбачваецца якраз праз сярэдзіну беларускай вёскі Апака Вялікая. Апачукі думаюць, што зрабіць у такой сітуацыі. Думалі, і прыдумалі. Савецкім салдатам, што вызначалі мяжу наладзілі застолле, была самагонка — вёска і па сённяшні дзень славутая гэтым умельствам — быў мёд, і сала…і мяжа пайшла ў дзесяці кроках побач з вёскай. І сёння — гэтае каленка тэрыторыі можна лёгка заўважыць, калі добра ўгледзецца ў дакладную карту польска‑беларускага памежжа…
Пятніца, 18.30. Гродна, Будзённага 48а — 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы)
Уваход вольны.