Улада99

Лукашэнка: Мы вельмі хочам нармалізацыі адносін з ЗША

Беларусь жадае нармалізаваць адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі на ўзаемавыгадных умовах, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 6 ліпеня часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Скота Роланда ў сувязі са сканчэннем яго дыпламатычнай місіі ў Мінску.

«Мы ніколі не хавалі таго факту, што без нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі мы не будзем мець паўнавартаснай знешняй палітыкі. Мы не ўтойваем, што вельмі хацелі б нармалізацыі стасункаў з ЗША на ўзаемавыгадных умовах».

Беларускі кіраўнік адзначыў паляпшэнне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам у апошні час. «Сказаць, што ў нас усё добра ў адносінах паміж дзяржавамі, напэўна, будзе не зусім выглядаць шчыра нават дыпламатычна. Але таго, што значна лепш, чым было, і што мы рухаемся ў нармальным, правільным кірунку, напэўна, і вы не станеце адмаўляць», — сказаў Лукашэнка. «Пры добрай волі кіраўніцтва Злучаных Штатаў мы вельмі многае можам зрабіць у найбліжэйшай будучыні», — дадаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі ёсць пэўныя абавязацельствы перад краінамі-суседзямі, у тым ліку цеснае супрацоўніцтва з Расіяй і такімі дзяржавамі, як Кітай і Індыя. «Гэта нашы стратэгічныя саюзнікі, партнёры. Мы з імі заключылі адпаведныя дамовы», — падкрэсліў ён.

«Калі прыязджаюць са Злучаных Штатаў бізнесмены і я з імі сустракаюся, абмяркоўваючы інвестыцыйны клімат у Беларусі, я ім кажу: працуйце ў нас у Беларусі па амерыканскіх законах, мы створым вам такое прававое поле. Яны кажуць: не, мы хочам па беларускіх законах. І я ім за гэта ўдзячны, — расказаў Лукашэнка. — Гэта для мяне вельмі моцны рычаг і аснова для размовы з іншымі бізнесменамі. Трэба аддаць належнае, што, сапраўды, амерыканцы — людзі зусім розныя, але гэта шчырыя людзі, якія, бачачы сваю цікавасць, хацелі б сумленна супрацоўнічаць з нашай Беларуссю».

«Я гэта кажу для таго, каб вы разумелі, што ў нас няма забароненых тэм у супрацоўніцтве з вамі, — растлумачыў Лукашэнка дыпламату. — Мы не маем ні перад адной дзяржавай абавязацельстваў, якія б супярэчылі нашаму супрацоўніцтву з ЗША. Нават расіяне нам заўсёды кажуць аб тым, што мець нармальныя адносіны з Заходняй Еўропай і ЗША — гэта абсалютна прымальна і патрэбна».

Скот Роланд з'язджае з Беларусі 8 ліпеня. У якасці часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ён працаваў з ліпеня 2014 года

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць