Яўка на гіпатэтычным рэферэндуме склала б 58%.

За ўступленне Украіны ў НАТА, калі быў бы праведзены рэферэндум, прагаласавалі б 78% украінцаў. Адпаведныя дадзеныя апытання фонду Дэмакратычныя ініцыятывы ім. Ілька Кучэрыва апублікавала аналітык арганізацыі Марыя Золкіна на сваёй старонцы ў Facebook у сераду, 6 ліпеня.

«Гіпатэтычны рэферэндум па НАТА: 78% — за, 17% — супраць; яўка — 58%», — напісала яна.

Золкіна адзначыла, што яўка была б высокай у траўні 2016 года не толькі на захадзе (82%) і ў цэнтры (58%), але і на Данбасе — 56%.

«Ва ўсіх макрарэгіёнах, акрамя Данбаса, рэферэндум быў бы выйграны. На Данбасе было б 48 на 47% сярод удзельнікаў галасавання», — адзначыла Золкіна.

Даследаванне фонд праводзіў сумесна з сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова з 11 па 16 траўня 2016 года. Было апытана 2016 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем АР Крым і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.

Як паведамляў Корреспондент.net, на саміце НАТА ў Варшаве 8—9 ліпеня краіны альянсу зацвердзяць новы пакет дапамогі Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0