9 ліпеня — 3D-канцэрт і вечар сімфанічных шэдэўраў
Ансамбль салістаў «Парціта». У праграме — віртуозная і яскравая музыка Гендэля, Вівальдзі, Моцарта, Гайдна і Сальеры.
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі маэстра Аляксандра Анісімава. У праграме — сімфанічныя шэдэўры Чайкоўскага, Штраўса, Сібеліуса, Дворжака і іншых.
16 ліпеня — піяністы-геніі ды «Музычная дуэль Павароці і Сінатры»
Лаўрэаты шматлікіх міжнародных музычных конкурсаў, юны піяніст Уладзіслаў Хандогі і ягоны дарослы калега Кірыл Кедук, якім рады прэстыжныя канцэртныя пляцоўкі свету.
Шоу-канцэрт «Музычная дуэль Павароці і Сінатры» з удзелам саліста Цюрыхскай оперы тэнара Паўла Пятрова, барытона Антона Мартынава і MuzzicDom Orchestra пад кіраўніцтвам асістэнта Рыкарда Муці — дырыжора Уладзіміра Авадка.
23 ліпеня — вечар музыкі барока — падарожжа ў часе
Творы Вівальдзі, Баха, Гендэля, Тэлемана будуць выкананыя малымі ансамблямі і аркестравым складам «Камерныя салісты Менска» пад кіраўніцтвам маэстра Дзмітрыя Зубава (Расія).
30 ліпеня — класіка па-гішпанску
Піяніст Альфрэда Аваес і гітарыстка Андрэа Гансалес Кабальера ў садружнасці з беларускім віяланчэлістам з Нямеччыны Самсонавым і скрыпачом Алегам Яцынам выканаюць класічную і аўтэнтычную гішпанскую музыку. Музычную частку ўпрыгожыць фламенка.
6 жніўня — музыкі-вундэркінды Беларусі і інтэрактыўны канцэрт з аркестрам
Дзеці-музыкі, лаўрэаты музычных конкурсаў выступяць з запамінальнымі нумарамі сольна і ў суправаджэнні аркестра.
Інтэрактыўны канцэрт, які складаецца з п'ес Бронера для слухачоў з аркестрам і інтэрактыўнай п'есай «Вось бы» Падгайца з удзелам гледачоў выканае Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Яўгена Бушкова (Расія).
13 жніўня — музычныя жарты, танга, музыка савецкага кіно і класіка ў джазе ў «Музычнай гасцёўні Таццяны Старчанкі»
«Класік-джаз-трыа» — ансамбль выканае вядомую класіку ў джазавай апрацоўцы і парадуе публіку сваёй творчасцю.
Квартэт V.S.O.P. выканае музыку танга з вядомых фільмаў.
Салісты праекта «Музычная гасцёўня» будуць жартаваць музычна і выконваць творы з любімых савецкіх фільмаў.
20 жніўня — музыка, народжаная ў Галівудзе, з аркестрам з Магілёва і дырыжорам з Венесуэлы, а таксама саюз арфы, флейты і балета
Кацярына Жураўлёва (арфа), Яўген Віданаў (флейта), Міхаіл Канстанцінаў (марымбе і вібрафон) выканаюць некалькі класічных і сучасных музычных нумароў, два з якіх дапоўніць вытанчаная класічная харэаграфія.
Сімфанічны аркестр Магілёўскай капэлы пад кіраўніцтвам маэстра Херарда Эстрада Марцінеса (Венесуэла) выканае музыку з самых вядомых кінафільмаў сучаснасці: «Зорныя войны», «Піраты Карыбскага мора», «Тытанік», «Гульні тронаў» і г.д.
27 жніўня — закрыццё фестывалю. Струнны квартэт з Польшчы і шыкоўная музыка Беларусі 19-20 стагоддзяў у выкананні MuzzicDom Orchestra
Венскую класіку, польскую і беларускую музыку Манюшкі выканае струнны квартэт з горада Катавіцы Altra Volta.
Беларуская акадэмічная музыка будзе выкананая MuzzicDom Orchestra пад кіраўніцтвам маэстра Івана Касцяхіна. Госці пачуюць уверцюры і арыі з опер Манюшкі «Галька», «Verbum Nobile» і «Страшны двор» ды іншых.