AP

AP

У «чорны спіс» міністэрства фінансаў ЗША ўключаны таксама пяць юрыдычных асоб.

«Пад уладай Кім Чэн Ына мільёны жыхароў Паўночнай Карэі працягваюць адчуваць невыносную жорсткасць і цяжкія выпрабаванні, іх падвяргаюць пазасудовым пакаранням смерцю, прымусовай працы і катаванням», - гаворыцца ў заяве намесніка мінфіна ЗША па фінансавай разведцы і пытаннях процідзеяння тэрарызму Адама Шубіна.

Кім Чэн Ын, аб'яўлены ў КНДР пасля смерці бацькі Кім Чэн Іра ў снежні 2011 года «вялікім спадчыннікам», упершыню трапляе пад дзеянне персанальных санкцый. Па словах амерыканскіх дыпламатаў, ўнясенне яго ў амерыканскі «чорны спіс» можа прывесці да раз'юшання ўладаў Паўночнай Карэі, дзе правадыр лічыцца бязгрэшным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?