Выдавецтва Marvel паведамляе, што ў наступным эпізодзе папулярнай серыі коміксаў «Жалезны чалавек» (Iron Man) даспехі супергероя надзене на сябе 15-гадовая чарнаскурая дзяўчынка-падлетак.

washingtonpost.com

washingtonpost.com

Па словах аўтара новай серыі Браяна Майкла Бэндзіса, ён прыдумаў гэтую гераіню, калі працаваў у Чыкага, дзе назіраў «хаос і гвалт» на вуліцах.

Гаворка ідзе пра «бліскучую маладую жанчыну, чыё жыццё было азмрочана трагедыяй, з-за якой яе жыццё магло папросту перапыніцца», адзначыў Бэндзіс.

Новая гераіня па імені Рыры Уільямс — геніяльная студэнтка з Чыкага — прыйдзе на замену Тоні Старку, вынаходніку, які стварыў высокатэхналагічны касцюм-браню.

Навіна аб з'яўленні новага персанажа выклікала бурныя абмеркаванні ў сацсетках. Адны фанаты серыі выказваюць захапленне з нагоды такога рашэння, у той час як іншыя не разумеюць ці жартуюць з гэтай нагоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?