Спорт2626

Зборная Беларусі па футболе будзе гуляць у вышыванках

Пра гэта ў інтэрв'ю Tribuna.com распавёў дырэктар дэпартамента па маркетынгу і камунікацыях Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Беражкоў. Таксама брэндам зборнай абраныя белыя крылы.

«Мы пастанавілі, што на форме будзе вышыванка, — сказаў Беражкоў. — Я ўжо адкрыю сакрэт у гэтым інтэрв'ю, што сам лагатып будзе вышыванкай, у аснове якой будзе адзін з элементаў азбукі беларускага арнаменту. Некалькі дызайнераў працуе над гэтым рашэннем. Мы абярэм найлепшы варыянт. Выніковы лагатып будзе арганічна ўпісаны ў гульнявую форму, у трэніровачную, і нават у спецыяльную лінейку адзення, якую плануем распрацаваць.

Мы хочам, каб ужо на матч супраць зборнай Францыі [першы матч адборачнага турніру чэмпіянату свету, пройдзе 4 верасня — НН] людзі прыйшлі ў вышыванках.

Перад намі пастаўлена звышзадача. У нас будзе прэзентацыя формы. Людзі, якія нешта разумеюць у гэтым, будуць падрабязна распавядаць аб нашай вопратцы.

Кожны знак беларускага арнаменту адказвае нейкім паняццям: агонь, багацце, душа, вясна, жыццё, ураджай. У кожным паняцці ёсць свая філасофія. Чалавек, які адзявае майку з арнаментам, адухаўляецца з гэтай ідэяй.

Я ўпэўнены, нават каманда будзе гуляць па-іншаму.

У нас не будзе проста нейкая закаручка або адзінкавае дызайнерскае рашэнне. Гэта будзе менавіта гістарычны і графічны сімвал, які насілі нашы продкі і пралівалі кроў за яго. Гэты сімвал будзе напоўнены сэнсам. Упэўнены, што ён дапаможа і заўзятарам, і самой зборнай».

— Ці плануюцца ў сувязі з гісторыяй па брэнду маштабныя медыйныя праекты?

— Абавязкова. Без гэтага ніяк.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць