На днях стала вядома, што ў лістападзе ў Мінск плануе прыехаць расійскі тэлевядучы і прапагандыст Уладзімір Салаўёў. 

Ягоны «творчы вечар» мае адбыцца ў вялікай зале Палаца Рэспублікі.

Вось як патлумачыў нам прыезд адыёзнага вядучага намеснік дырэктара Палаца Рэспублікі Юрый Навумовіч.

«Ведаеце, калі шукаць негатыўныя моманты, то іх можна знайсці ў любым чалавеку, — сказаў Юрый. — Прапагандыст… Ну нармальная праграма ў яго, з якой прыязджае, як артыст, як творчы чалавек. Ён жа ж і на экране працуе, расійскае тэлебачанне яго паказвае. Калі ж у словах будзе крамола… Мы пакуль толькі ўяўляць можам, будзе яна ці не. Давайце прымаць непрыемнасці па меры паступлення. Да нас неяк прыязджаў «Рамштайн», і таксама казалі, што гэта гурт, які вельмі прапагандуе там рознае… Прыехалі, і ўсё было ў межах дазволенага».

На пытанне, хто выступіў ініцыятарам «творчага вечара», Юрый адказаў так: «Мы знайшлі артыста, які прыязджае да нас і працуе. Хто можа яго забараніць?».

«Нам будзе вельмі прыемна, калі вы прыйдзеце і набудзеце квіток», — скончыў размову Юрый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?