ВНУ Беларусі пачынаюць 8 ліпеня прыём дакументаў ад абітурыентаў. Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай, формах у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 14 ліпеня. У параўнанні з 2015 годам яны скарочаныя на 1 дзень (прыём дакументаў на бюджэт завяршаўся 15 ліпеня).

З 15 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі (па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі). Усе ўступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію, як для асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове. Асобы, якія здаюць ўнутраныя уступныя іспыты ў ВНУ, незалежна ад таго, паступаюць яны на бюджэт або на платнай аснове, падаюць дакументы да 14 ліпеня.

Залічэнне на бюджэт завершыцца 24 ліпеня (у сілавыя ВНУ - 22 ліпеня, у творчыя - 28 ліпеня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?