Tut.by

Tut.by

Легендарны гандбольны трэнер Спартак Мірановіч саступіў месца галоўнага трэнера СКА свайму памочніку Ігару Папругу, а сам з новага сезона будзе трэнерам па навукова-метадычнай рабоце.

«Пару дзён таму мы абмяркоўвалі гэтае стратэгічнае рашэнне з генеральным дырэктарам клуба, — сказаў ён «Прессболу». — Трэба было б яго больш грунтоўна абдумаць. Мне вось паабяцалі добры кабінет, якога ў мяне ніколі не было. Яно і зразумела: функцыі дарадцы, навукова-метадычная праца - справа сур'ёзная і важная. Толькі ж я заўсёды быў і застануся чалавекам са свістком. Пакідаць яго на паліцы пэўна, не збіраўся. Яшчэ не абмяркоўваў сітуацыю з кіраўніком федэрацыі Уладзімірам Канаплёвым. Магчыма, буду карысным і па-за рамкамі нейкіх клубных абавязкаў.

— Вам зразумелая такая кадравая перастаноўка?

— У прынцыпе я з ёй згодны. Калі адкінуць асабістыя эмоцыі, зірнуць з боку, то трэба прызнаць: так і павінна быць. (…) І калі СКА фактычна становіцца базавым клубам галоўнай каманды краіны, то, лічу, і працаваць з ім павінен альбо сам трэнер зборнай, або той, хто да яго блізкі.

***

Спартак Мірановіч узначальваў СКА з 1976 года. Пад яго кіраўніцтвам армейцы сталі шасціразовым чэмпіёнам СССР, 10-кратнымі чэмпіёнамі Беларусі. Мінчане тройчы выйгралі Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, двойчы - Кубак кубкаў, аднойчы — Кубак выкліку.

20 чэрвеня Спартаку Пятровічу Мірановічу споўнілася 78 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0