ДАІ Маскоўскага раёна Мінска адрэагавала на інцыдэнт, які адбыўся 4 ліпеня на вуліцы Караля ў Менску. Тады кіроўца аўтамабіля Mercedes пасля праезду скрыжавання апынуўся на сустрэчнай паласе. Спераду ўшчыльную пад'ехаў аўтамабіль, у якім працаваў відэарэгістратар. Пасля некаторай паўзы кіроўца Mercedes уключыў аварыйку і выйшаў з машыны, пакінуўшы яе стаяць на пешаходным пераходзе.

Як паведаміла старшы інспектар ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка, у дачыненні да кіроўцы аўтамабіля Mercedes было складзена два адміністрацыйныя пратаколы. Па ч. 8 арт. 18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху). Кіроўцу пагражае адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад двух да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года або без пазбаўлення.

Па ч. 1 арт. 18.22 КаАП (прыпыненне або стаянка транспартнага сродку з парушэннем правілаў дарожнага руху) прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры адной базавай велічыні (у дадзены момант гэта 21 рубель).

Характэрна, што кіроўца з парушэннямі не пагадзіўся. На яго думку, парушэнні ПДР з яго боку не было. Яго пазіцыя таксама будзе ўлічаная пры вынясенні рашэння ў ДАІ.

— Да ўсіх кіроўцаў, якія грэбліва ставяцца да Правіл дарожнага руху, і надалей будуць прымяняцца адпаведныя меры ўздзеяння. І на ўсе факты парушэнняў, якія з'яўляюцца ў тым ліку ў СМІ, будзе неадкладная рэакцыя, — падкрэслілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?