Чытачы «НН» заўважылі надзвычайнае падабенства прадукцыі з беларускім арнаментам вытворчасці «Світанка» з майкамі, якія малады беларускі дызайнер прадае праз крамы амерыканскага рэпера Снуп Дога.

Мастак «Світанка» Міхаіл Казанцаў пракаментаваў падабенства ўзораў: «Ну так, можна сказаць, што я аўтар гэтага дызайну. Праўда, цяпер, параўнаўшы майкі, можа, я б так і не сказаў ужо… Але перад тым, як выдаць свае майкі, тыя, ад Снуп Дога, я не бачыў. Спецыяльна паўтарыць узор мы не хацелі. Ды і ўвогуле, каб пабачылі тыя майкі раней, то свае, можа б, і не рабілі».

Майка ААТ «Світанак»

Майка ААТ «Світанак»

Асноўная думка Казанцава – узоры супалі выпадкова.

Майка ад Арцёма Буржа, якае прадаецца з 2014 года ў краме Снуп Дога

Майка ад Арцёма Буржа, якае прадаецца з 2014 года ў краме Снуп Дога

«У прынцыпе, майкі падобныя. Але ж арнамент – ён паўсюль будзе арнамент. Можа, калі мы шукалі ўзоры, яны намазолілі вока, прымільгаліся. Сімволіка – яна ўся сімволіка, вы ж разумееце», — паспрабаваў патлумачыць ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?