Расейскія СМІ пішуць, што ў Пецярбургу шукаюць зніклага дыпламата з Паўночнай Карэі. Паведамляецца, што ён разам з сям'ёй паляцеў самалётам у Мінск.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

Раніцай 7 ліпеня пецярбургская інтэрнэт-газета «Фонтанка» паведаміла, што ў Пецярбургу шукаюць зніклага дыпламата з Паўночнай Карэі. Увечары сайт дапоўніў інфармацыю: паўночнакарэйскі дыпламат паляцеў у беларускую сталіцу, «каб выкарыстоўваць Менск як трамплін на Захад».

Аб знікненні дыпламата заявіў першы сакратар амбасады КНДР у Расійскай Федэрацыі Санкт-Пецярбургскага аддзялення гандлёва-эканамічных адносін Юн Чжон Хо. Дыпламат паведаміў, што з 1 ліпеня не бачыў свайго падначаленага — трэцяга сакратара пасольства Кім Чхор Сена.

Дадаткова першы сакратар паведаміў, што 1 ліпеня, каля 12 гадзін дня, яго калега з'ехаў з працы, ад іх офіса, размешчанага ў доме 7 па вуліцы Нахімава, на службовай аўтамашыне «Фальксваген Пола» з чырвонымі дыпламатычнымі нумарамі «087D002» 78-га рэгіёна.

Па дадзеных «Фонтанкі», трэці сакратар амбасады Паўночнай Карэі Кім Чхор Сен з жонкай і сынам паляцеў вечарам 2 ліпеня ў Мінск, самалётам «Белавія», рэйсам B2 946. Такі рэйс значыцца ў раскладзе беларускага перавозчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0