Украінскія праваахоўнікі затрымалі двух раней судзімых 27-гадовых жыхароў Чарнаморскае (раней Іллічоўск), якія на пляжы спачатку патапілі 22-гадовую дзяўчыну, потым згвалтавалі і закапалі яе ў пясок. Пра гэта паведамляе абласная паліцыя.
У дзяжурную часць паліцыі паступіла паведамленне аб тым, што на адлегласці 15 метраў ад узбярэжжа Чорнага мора на пляжы быў выяўлены локаць чалавека, закапанага ў пясок.
Праваахоўнікі на месцы здарэння знайшлі труп жанчыны без адзежы з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
Як высветлілася, зламыснікі разам з пацярпелай адпачывалі на беразе мора і распівалі спіртныя напоі. У час размовы паміж імі ўзнікла сварка, у выніку якой зламыснікі патапілі знаёмую ў моры, потым на беразе рукамі нанеслі ёй шматлікія ўдары па целе і згвалцілі. Пасля чаго цела закапалі ў пясок.
«Раніцай наступнага дня зламыснікі вярнуліся на месца злачынства для ўтойвання слядоў завершанага і раскапалі цела пацярпелай, разрэзалі брушную поласць і, выразаўшы палавыя органы, зноў закапалі труп у пясок», — паведамляе паліцыя.
Зламыснікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Ім пагражае турма да 15 гадоў або пажыццёвае зняволенне.