Лёс сабакі пароды хаскі, ад укусаў якога ў сакавіку загінула васьмімесячная дзяўчынка, вырашыць суд, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле яе інфармацыі, у цяперашні час хаскі знаходзіцца ў пункце часовага ўтрымання жывёл сталічнага дзяржпрадпрыемства «Фауна горада». «Сабака прызнаны рэчавым доказам па справе, і следствам вызначана яе месца ўтрымання, - паведаміла Ганчарова. — Пакуль ідзе крымінальны працэс, так і будзе. Далей ужо судовым рашэннем вызначаецца астатняе».

Нагадаем, васьмімесячная дзяўчынка загінула у Мінску 27 сакавіка ад кровастраты пасля таго, як хаскі атгрыз ёй руку. 25-гадовая маці ў гэты час спала ў стане алкагольнага ап'янення.

Пасля здарэння хаскі быў змешчана ў пункт часовага ўтрымання «Фауна горада». У канцы сакавіка адзін з тамтэйшых валанцёраў распавёў, што сабаку на выгляд чатыры-пяць месяцаў. «Жывёла спакойная і прыязная, лёгка ідзе на кантакт з людзьмі. Сказаць, што яго не кармілі, нельга, сабака не выглядае змучанай», — адзначыў валанцёр.

Вядома таксама, што ў першыя дні пасля трагедыі ў пункт ператрымкі звярталіся мінчане, гатовыя забраць жывёлу сабе, аднак гэта забаронена. Падчас следства журналістам забаранялася нават фатаграфаваць сабаку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?